- Адреса и телефоны
- 220037, г. Минск, ул. Козлова, 26 к. 8
- (+375 17) 311-55-01
- (+375 17) 294-26-02
- minsk@mchs.gov.by
Ленінскі раён. Першы ровар
У Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе прайшлі дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы па веласпорце "Першы ровар". Удзельнікі раённага этапа выступалі ў некалькіх дысцыплінах: масавых заездах, маўнцінбайку, фігурным ваджэнні веласіпеда. Для маленькіх дзяцей былі падрыхтаваны "Дзіцячыя старты" і "Заезды на бегавелах". Таксама ўпершыню была праведзена "Сямейная эстафета", у якой бацькі ўдзельнічалі разам са сваімі дзецьмі.
Акрамя спартыўнай праграмы веласіпедыстаў і іх балельшчыкаў чакала не менш насычаная забаўляльная. У парку размясцілася шмат інтэрактыўных пляцовак і майстар-класаў. Удзельнікі мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад яркага трыял-шоу, а таксама канцэрта з удзелам вядомых беларускіх музыкантаў і блогераў.
Работнікі Ленінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падчас свята нагадалі жыхарам раёна правілы бяспекі, прапанаваўшы паўдзельнічаць у цікавых віктарынах і гульнях па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Дзеці і дарослыя праходзілі тэматычныя тэсціраванні, выбудоўвалі алгарытмы дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях, а таксама знаёміліся з тэхнікай, абсталяваннем і ахоўнымі касцюмамі выратавальнікаў.